19 ліпеня, да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці, у Войневіцкай сельскай бібліятэцы–клуб прайшло краязнаўчае падарожжа “Край над Нёманам”. Прысутныя адправіліся ў захапляльнае падарожжа па нашай Гродзеншчыне, пашчасціла “пабываць” ва ўсіх раёнах. З захапленнем адкрывалі для сябе новыя куточкі сваёй Бацькаўшчыны — замкі, палацы, палацава-паркавыя ансамблі, касцёлы, цэрквы і, вядома ж, Аўгустоўскі канал.