“Край родной я в душе своей сберег” пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 29 студзеня адбыўся краязнаўчы экскурс, прымеркаваны да 85-годдзя ўтварэння Дзятлаўскага раёна. Мерапрыемства наведалі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Праменчык”. На працягу экскурса размова вялася пра родны кут — самабытны і маляўнічы, з багатай гісторыяй і культурнымі традыцыямі. Падчас мерапрыемства наведвальнікі праглядзелі відэафільм пра Дзятлаўшчыну, прынялі ўдзел у віктарыне, пазнаёміліся з лэпбукам аб знакамітых мясцінах Дзятлаўшчыны.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.