1 снежня ў Сусветны дзень барацьбы са СНІДам супрацоўнікі  аддзела абслугоўвання і інфармацыі правялі акцыю “Красная ленточка” для вучняў 11 класа ДУА “Сярэдняя школа №1”. Мэта акцыі – нагадаць моладзі пра небяспеку ВІЧ-інфекцыі навучыць засцерагацца ад яе, даведацца аб шляхах перадачы. На акцыю была запрошана памочнік урача гігіеніста ДУ “Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Сарачынская Ульяна Юр’еўна. Яна нагадала статыстычную інфармацыю пра стан захворвання па раёну і вобласці, расказала меры прафілактыкі і шляхі ВІЧ –інфекцыі. Замацаваць атрыманыя веды дапамагла віктарына “За здаровы лад жыцця”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.