Як ні шкада – лета закончылася. Але колькі ўспамінаў – цёплых, яскравых, радасных – пакінула яно нам! Чаго чакалі дзеці ад лета? На гэтае пытанне 10 верасня ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” адказалі конкурсам малюнкаў “Красота живёт повсюду, важно только верить чуду”. Малявалі тое, што больш за ўсё спадабалася ці запомнілася. Гэта і масток праз рэчку, і вясёлка ў небе, і любімыя коцікі і сабака, і лужок кветак, і многае іншае. Кожны расказаў пра свой самы цікавы дзень лета.
Напрыканцы арганізавалі выставу малюнкаў і сфатаграфаваліся каля яе.