24 сакавіка Тыдзень дзіцячай кнігі  ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы-цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прадоўжыўся краязнаўчым турнірам “Край мой, адзіны ў свеце”. На мерапрыемства запрашалі Яфімік Аксану Мікалаеўну,  настаўніцу геаграфіі, якая загадвае школьным музеем. Яна расказала дзецям пра гісторыю пасёлка. Бібліятэкар пазнаёміла  прысутных са знакамітымі людзьмі. Затым дзеці паспаборнічалі ў ведах пра  родны край. Пераможцы атрымалі прызы.


By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.