25 сакавіка ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбыўся тэматычны круглы стол “Фарміраванне БНР, яе значэнне і асаблівасці ўзаемаадносін з Кайзераўскай Германіяй у перыяд акупацыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны”. Удзельнікамі сустрэчы — начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Рагачова, старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Абрамчык, маладыя спецыялісты раёна і работнікі культуры. На сустрэчы абмеркавалі важныя гістарычныя пытанні: ці была БНР сапраўды дзяржавай, якая гістарычная ацэнка Акта 25 сакавіка 1918 года, як мы сёння павінны адносіцца да гэтага гістарычнага факта.
Алена Абрамчык падрабязна расказала пра гісторыю ўтварэння БНР, закранула і актуальныя пытанні сучаснасці, якія таксама хвалявалі ўдзельнікаў мерапрыемства. Усе ўдзельнікі аднагалосна згадзіліся з тым, што мы жывём у незалежнай краіне, пад мірным небам, а што будзе, калі мы ўсё гэта разбурым. Утварэнне БНР – гэты гістарычны факт, які застаецца ўмінулым.