У Філіяле “Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна – мастацкай спадчыны” прайшла забаўляльная праграма “Кружыць лета дзён гарачых кола”. На пачатку бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кнігамі на купальскую тэматыку. Адкуль яны даведаліся, якое значэнне  мае купальскі вянок, якія расліны трэба ўплятаць у вянок  і якія сімвалы у раслін. Напрыклад, бяссмертнік — на здароўе і даўгалецце, каліна – сімвал дзявочай прыгажосці. Нельга ўплятаць у вянок “нечыстае зелле”- дурман, воўчыя ягады і папараць.
Дзеці з задавальненнем плялі вянкі, пазнаёміліся з беларускімі народнымі гульнямі. Мерапрыемства працягвалася на жукоўшчынскіх азёрах, дзе праходзіла свята Купалле. Бібліятэкар у вобразе Траўніцы і дзяўчынкі з радасцю дарылі купальскія вянкі гасцям свята, якія рабілі фота на памяць, кожны з сваімі патаемнымі думкамі запускалі вянкі на ваду.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.