Родная мова ўваходзіць у наша жыццё з вусна ў маці. Прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчыных песень, цудоўных беларускіх казак, легендаў, паданняў. З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага філіял “Хвінявіцкая сельская бібліятэка – клуб” наведала ДУА ”Хвінявіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа”. Дашкалята разам з бібліятэкарам адправіліся ў займальнае падарожжа па роднай беларускай мове, слухалі вершы беларускіх аўтараў, гулялі ў гульні.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.