27 верасня з новым складам аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” (філіял “Казлоўшчынская ГПБц”) прайшло першае пасяджэнне пад назвай “Кто чему учится”. Навыкі, якія дазваляюць дарослым жывёлам выжыць, грунтуюцца не толькі на інстынкце. Многія з іх набываюцца яшчэ дзіцянятамі, калі яны знаходзяцца пад абаронай бацькоў. Бібліятэкар расказала як дамашнія і дзікія жывёлы вучаць сваё патомства дабываць сабе ежу, засцерагацца ад ворагаў, якія мамы лічацца самымі лепшымі. Праглядзелі фільм “Лепшыя мамы”. Дзеці дзяліліся сваімі гісторыямі аб дамашніх жывёлах. На аднаіменнай выставе былі прадастаўлены выданні пра жывёл і птушак, з якімі пазнаёміліся вучні.