12 лютага ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы з наведвальнікамі Дзённага цэнтра для інвалідаў, якія з’яўляюцца членамі аматарскага аб’яднання “Праменьчык”, бібліятэкары ладзілі гульнёвую праграму “Куфар беларускіх гульняў”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі адгадвалі загадкі – жарты, актыўна прымалі ўдзел у конкурсе “Знаўцы беларускага фальклору”, у беларускіх народных гульнях “Браднік”, “Міхасік”, “Разблытай ніткі” і іншыя. Мерапрыемства пакінула светлыя пачуцці і кожны ўдзельнік артымаў пазітыўны настрой.