14 жніўня ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Прыгажосць” сабраліся на чайнае пасяджэнне “Кулинарное чудо за 5 минут”. Спачатку бібліятэкар пазнаёміла з кнігамі, прапанаванымі на выставе “Кулінарыя ад А да Я”, затым коратка расказала пра асноўныя спосабы прыгатавання ежы. Прысутныя дзяліліся сваімі любімымі рэцэптамі, правялі віктарыну “ням-ням”. Быў праведзены майстар-клас па прыгатаванні шарлоткі ў мульціварцы. Пасяджэнне закончылася чаяваннем.