Работнікамі культуры і мастацтва Гродзеншчыны шмат зроблена для захавання гістарычнай спадчыны і ўзбагачэння сучаснай беларускай культуры, якая развіваецца, набываючы сусветнае прызнанне.  20 верасня краязнаўчае падарожжа “Культура Гродзеншчыны” у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі  было прысвечана 75-годдзю Гродзенскай вобласці. Вучні здзейснілі віртуальнае падарожжа па музеях г.Гродна. Затым бібліятэкар зрабіла падарожжа  па кнізе “Культура Гродзеншчыны”. У гэтай кнізе расказана пра дасягненні прынёманскіх літаратараў, мастакоў, артыстаў. Жыхары нашага раёна таксама папоўнілі старонкі кнігі: Таццяна Барысавец, Тамара Горбач, Аляксандр Літвінскі, Міхаіл Петрыкевіч, Фёдар Красюк, Ала Аўдзейчык. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар засяродзіла ўвагу на нашых пісьменніках-земляках і паказала відыёролік “Творчасць нашых землякоў”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.