Работнікамі культуры і мастацтва Гродзеншчыны шмат зроблена для захавання гістарычнай спадчыны і ўзбагачэння сучаснай беларускай культуры, якая развіваецца, набываючы сусветнае прызнанне. Краязнаўчае падарожжа “Культура Гродзеншчыны” у філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” было прысвечана 80-годдзю Гродзенскай вобласці. Вучні 8-х класаў   ДУА “Казлоўшчынская СШ” пазнаёміліся з гісторыяй утварэння Гродзенскай вобласці, яе дэмаграфічным, прыродным і культурным становішчы, адказалі на пытанні віктарыны. Затым бібліятэкар зрабіла падарожжа па кнізе “Культура Гродзеншчыны”. У гэтай кнізе расказана пра дасягненні прынёманскіх літаратараў, мастакоў, артыстаў. Жыхары нашага раёна таксама папоўнілі старонкі гэтай кнігі. Гэта работнікі бібліятэк, музея, Дамоў культуры: Таццяна Барысавец, Тамара Горбач, Аляксандр Літвінскі, Міхаіл Петрыкевіч, Фёдар Красюк, Ала Аўдзейчык. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар засяродзіла ўвагу на нашых пісьменніках-земляках і паказала відэаролік “Творчасць нашых землякоў”. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава-юбілей “Мой незабыўны край”.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.