28 ліпеня гучныя чытанні “Купала і Колас – дзецям” (да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа) прайшлі для дзяцей ДУА “Казлоўшчынскі яслі-сад”. Бібліятэкар філіяла “Казлоўшчынская ГПБЦ” пазнаёміла з біяграфіяй паэтаў, зачытала вершы, потым разам абмеркавалі іх. Многія творы Я.Коласа і Я. Купалы — гэта аповед пра самае дарагое, пра родны край, прыроду. Напрыканцы Людміла Міхайлаўна зрабіла невялікую экскурсію па бібліятэцы.