З 6 на 7 ліпеня ў Беларусі адзначаецца адно з самых любімых і вясёлых народных святаў – свята Купалле. Столькі традыцый, абрадаў, паданняў, колькі нясе з сабою Купалле, не сустрэнешні ў адным з іншых беларускіх святаў. З мэтаю захаваня традыцый народнай культуры ў філіяле “Раклевіцкая сельская бібліятэка-клуб” прайшла гульнёвая праграма “Купальскія забавы”, працавала інтэрактыўная зона “Чытацкі пазл-тайм”. Напачатку бібліятэкар расказала пра само свята, гісторыю, традыцыі. Затым дзеці гулялі ў розныя гульні і конкурсы: “Дастаць яблык з вады”, “Ваданосы”, “Ручаёк” і інш.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.