31 мая — Сусветны дзень без тытуню. У рамках рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі “Беларусь — против табака” напярэдадні гэтай даты аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі наведалі вучні 9 класа ДУА “Гімназія №1 г. Дзятлава” з бібліятэкарам Мядзведзевай Ірынай Марʼянаўнай. Асноўнай мэтай мерапрыемства была прафілактыка тытунекурэння і матывацыя навучэнцаў да вядзення здаровага ладу жыцця. Для іх ладзілася антытытунёвая віктарына “Курить — здоровью вредить” і тэматычная выстава “Здароўю — “ДА”, КУРЭННЮ — “НЕ!”. Распачалося мерапрыемства з гісторыі ўзнікнення тытуню, потым удзельнікі адказвалі на пытанні цікавай, трохі гумарыстычнай віктарыны, а ў заключэнні — прытча з мараллю: здароўе кожнага ў яго руках, трэба толькі зрабіць правільны выбар.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства адбылася прэзентацыя дзейнічаючай у чытальнай зале бібліятэкі выставы мастачкі і паэтэсы Алевціны Стручковай “Музыка, слово, образ”. Пад цудоўныя гукі класічнай мелодыі ліліся радкі вершаў, а прыгажосць графічных ілюстрацый натхніла навучэнцаў на выдатную сдачу экзаменаў.









