Да Дня маці ў філіяле “Раклевіцкая сельская бібліятэка – клуб” прайшла творчая майстэрня “Кветкі для матулі”. Удзельнікі мерапрыемства для сваіх матуль рабілі прыгожыя кветкі з паперы. Затым прайшла акцыя “Дрэва жаданняў”. Дзеці вырэзвалі рознакаляровыя лісцікі з паперы на якіх пісалі пажаданні сваім матулям.