Калейдаскоп цікавых фактаў “Кветкі — дзівосны падарунак прыроды” ладзіўся ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц”. З вялікім захапленнем жанчыны слухалі легенды аб кветках, цікавыя факты. Актыўна прынялі ўдзел у віктарыне “Здагадайцеся, аб якіх кветках ідзе гаворка”, конкурсах “Кветкавы філворд”, “Кветкавы аукцыён”, “Анаграмы з кветак”. Гучалі запісы раманса “Отцвели уж давно хризантемы в саду”і “Вальс Цветов”.
У завяршэнне сустрэчы прысутныя пазнаёміліся з разнастайнасцю кніг з фонду бібліятэкі на дадзеную тэму ля выставы “Цветочный калейдоскоп”.
