Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” 2 ліпеня прайшла літаратурная мазаіка “Квітней пад небам сінім, Беларусь!”. У першыню гэтае свята Беларусь адзначыла ў 1997 годзе. Для кожнага з нас Дзень Незалежнасці мае асаблівы сэнс. 3 ліпеня 1944 года –дзень вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для нас заўсёды гэта свята застаецца сведчаннем мужнасці, днём гонару і памяці нашага народа.
Горды сцяг над краінай узняты,
Пад святочную маршавасць нот,
Незалежнасці светлае свята
Адзначае свабодны народ.
Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава-прысвячэнне “Табой ганаруся, зямля мая!”