Да Дня абароны дзяцей у Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання была падрыхтавана кніжная выстава «Квітнеючая планета дзяцінства». Свята дзяцінства прыходзіць калі шумяць зялёныя лясы, спяваюць на ўсе лады птушкі, ярка свеціць сонейка, цвітуць прыгожыя кветкі. Кожны дзень сонечнага лета будзе адкрывацца дзецям, як новая старонка цікавай і яскравай кнігі, а самае галоўнае, што кожны дзень іх будзе вітаць мірнае неба над галавой, з белымі аблачынкамі і каляровай вясёлкай. Кнігі прадстаўленыя на выставе апяваюць прыгажосць роднага краю, беларускую прыроду, расказваюць пра захапленні дзяцей летам. Творы прасякнутыя радасцю, гумарам і трапнымі назіраннямі.