Землю обогнули тоненькие нити,
Нити параллелей и зелёных рек,
Протяните руку, руку протяните,
Надо, чтобы в дружбу верил каждый человек.
Обогрейте словом, обласкайте взглядом,
От хорошей шутки тает даже снег.
Это так чудесно, если с вами рядом
Станет добрым и весёлым хмурый человек!
Такімі цёплымі словамі 10 лютага распачаўся ўрок ветлівасці “Ласковое слово, что солнце в непогоду” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Чамучкі”, што працуе пры Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. Дзеці здзейснілі падарожжа па маршруту добрых пачуццяў, учынкаў, спраў і адносін, зрабілі прыпынак на станцыях “Добрыя усмешкі”, “Чарадзейныя словы”, ”Уважлівыя дзеці”, ”Дабрыня”. Прымаючы ўдзел у розных конкурсах і віктарынах, удзельнікі мерапрыемства дружна, дрэва за дрэвам стварылі сад дабрыні.