У рамках абласнога краязнаўчага бібліятэчнага праекта “А ці ведаеце  Вы што…?” аўтар зборніка Леанарда Юргілевіч  падаравала кнігу “Калі адлятуць журавы” Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. Аўтар зборніка на працягу многіх гадоў працавала ў Дзятлаўскай раённай газеце “Перамога”. Шматгадовы лаўрэат прэміі часопіса “Вожык”, удзельніца Усебеларускага фестывалю сатыры і гумару “Аўцюкі-2000”, дзе атрымала дыплом “За развіццё беларускага гумару. Зборнік складаецца з 34 кароткіх апавяданняў-замалёвак, аб’яднаных агульнай тэмай нялёгкага чалавечага жыцця. Ці можна вымяраць шчасце? Як змянілася адвечная праблема ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей? У чым моц надзеі?.. Леанарда Юргілевіч пры дапамозе сакавітай самабытнай мовы, абраўшы ў якасці месца дзеяння сучасную беларускую вёску (аграгарадок), паказвае тое, што хаваецца за безліччу пакутаў, якімі напоўнена жыццё. І дае чытачу магчымасць самому зразумець, што ж сярод гэтага ўсяго найбольш істотнае. Кніга не пакіне абыякавым, бо яна наскрозь прасякнута чалавечымі пачуццямі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.