4 жніўня ў філіяле “Данілавіцкая сельская бібліятэка — цэнтр развіцця і падтрымкі чытання”, у рамках раённага праекта “Круцілавічы — здаровы пасёлак” з людзьмі сталага ўзросту прайшоў калейдаскоп цікавых фактаў “Лекавыя расліны ў медыцыне”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай “Чалавек і яго здароўе”,затым распавяла аб тым, як засцерагчы сябе ад захворвання і якія лекавыя травы могуць у гэтым дапамагчы.