6 красавіка ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла гадзіна карысных парад «Лекі вакол нас», прымеркаваная да Сусветнага дня здароўя. Размова вялася аб карысных якасцях раслін: брусніц, рамонка, суніц, дзьмухаўца, алоэ і інш. На працягу стагоддзяў расліны былі галоўнымі лекамі ад хвароб. Да мерапрыемства ладзілася паліца – рэкамендацыя «Зялёная аптэка  на службе чалавека», прадстаўлена літаратура аб тым, дзе растуць лекавыя расліны, аб іх гаючых уласцівасцях, а таксама, якія звычаі і легенды звязаныя з імі, даведацца аб рэцэптах прыгатавання карысныай гарбаты і настоек.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.