На пачатку лета ў Лявонавіцкай сельскай бібліятэцы-клуб аформлена кніжная выстава для дзяцей “Лета – час чытаць”. Выстава размешчана на бачным месцы, таму дзеці, прыходзячы ў бібліятэту, кожны раз звяртаюць на яе ўвагу. Кнігі на выставе абнаўляюцца рэгулярна. Такім чынам актыўна рэкламуецца дзіцячая мастацкая літаратура. А кожны з наведвальнікаў можа выбраць цікавую для сябе кнігу.