Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна-мастацкай спадчыны сумесна з сектарам па арганізацыі досуга “Жукоўшчынскі Дом  культуры” правяла мерапрыемства да Дня абароны дзяцей.  Мерапрыемства прайшло ў парку насупраць бібліятэкі, дзе прынялі удзел выхаванцы аздараўленчага лагера “Сонейка” і выхаванцы Жукоўшчынскага дзіцячага сада. Дзеці сталі удзельнікамі гадзіны перасцярогі ”Беражыце рукі,ногі! Не гуляеце па дарозе”, конкурсе малюнкаў на асфальце. Бібліятэка запрасіла дзяцей прыняць удзел у конкурсе летняга чытання “Сонца над раскрытай кнігай” і пазнаёміла наведвальнікаў з кніжнай выставай “Лета – час чытаць добрыя кнігі”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.