Летнія канікулы — самая радасная пара для дзяцей і самая трывожная — для дарослых, якія імкнуцца забяспечыць бяспеку дзяцей.

8 ліпеня ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы — цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прайшла актуальная гутарка «Лета і твая бяспека». Выкананне элементарных правілаў паводзін, веданне знакаў і правілаў дарожнага руху дапаможа захаваць здароўе і пазбегнуць непрыемных сітуацый. Што такое бяспека? Якое дачыненне мае гэтае слова да здароўя? Як бяспечна кіраваць веласіпедам і ездзіць на роліках, каб пазбегнуць дарожна-транспартнага траўматызму? Якія правілы паводзін у прыродным асяроддзі, у тым ліку на вадзе, у лесе, знаходжання на сонцы? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні рабяты даведаліся, прыняўшы ўдзел у мерапрыемстве.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.