Лета — час доўгіх канікул, цікавых назіранняў, вясёлых сустрэч і карыснага адпачынку. Усім бацькам хочацца, каб іх дзеці імкнуліся да ведаў. Адным з лепшых сродкаў інтэлектуальнага ўдасканалення ва ўсе часы застаецца кніга, якая спрыяе фарміраванню гарманічнага чалавека. Таму ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы ладзіцца выстава-рэклама «ЛетаЧытанне 2021», на якой прапанаваны кнігі для дзяцей рознага ўзросту. Гэта і казкі для самых маленькіх, і раманы, і прыгодніцкая літаратура для падлеткаў, пазнавальная літаратура. А кожны другі чацвер месяца з 12.00 да 14.00 гадзін бібліятэка запрашае на бібліятэчную пляцоўку — чытальны зал пад адкрытым небам “Волшебный мир книг”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.