Каб дзеці і падлеткі не ўспрымалі летні перыяд як час адпачынку не толькі ад школы, але і ад бібліятэкі, Дварэцкая сельская бібліятэка імкнецца праводзіць мерапрыемствы, якія дазваляюць прыемна правесці час з кнігай па-за сцен бібліятэкі. 23 ліпеня была арганізавана бібліятэка пад адкрытым небам «Летам няма калі сумаваць – кнігі будзем мы чытаць». У рамках мерапрыемства прайшлі гучныя чытанні «Книгу любим и читаем, с ней мы вместе подрастаем», акцыя «Подари ребенку книгу – подари ребенку мир» і гульнёвая праграма «Зовет нас в лето книжная страна».