На гістарычны экскурс “Летапіс Дзятлаўшчыны” 11 студзеня ў філіял “Наваельнянская ГПБц” завіталі вучні 5 класа разам з класным кіраўніком Сіняк Ульянай Вітальеўнай. Мерапрыемства  прымеркавана да 85-годдзя з часу ўтварэння Дзятлаўскага раёна. Дзеці даведаліся пра гістарычнае мінулае нашага раёна, а пра яго сучаснасць змаглі даведацца з відэафільма “История развития Дятловского района”. Бібліятэкар прапанавала дзецям скласці пазл–карту Дзятлаўскага раёна. Атрымалася выдатна!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.