6 лістапада работнікі філіяла “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” правялі вусны часопіс “Летапіс века. Год 1917” да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Наведвальнікам нагадалі, што Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года назаўжды застанецца адной з найважнейшых падзей XX стагоддзя. Яна вырашальным чынам змяніла шляхі гістарычнага развіцця Расіі і аказала вялікі ўплыў на развіццё народа ў усёй планеты.

 
              
