Да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы аформлена кніжная паліца “Летапісец народнага лёсу”. Любая літаратура можа ганарыцца, калі мае свайго Уладзіміра Караткевіча. Без усякага пафасу можна сказаць, што яго жыццё – гэта ўзор служэння радзіме, народу, мове. Ён — гонар і сумленне беларускай нацыі. Найвялікшая каштоўнасць усяго, што напісаў геніяльны пісьменнік, заключаецца ў тым, што яго творы выхоўваюць патрыятычныя пачуцці, вучаць лепш разумець наша мінулае і сучаснае. На выставе можна не толькі пагартаць сторонкі твораў розных выданняў, але і пачытаць радкі ёмкіх і мудрых выказванняў Уладзіміра Караткевіча.