У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі напачатку лета пачала дзейнічаць летняя кніжная выстава “Летнее приклюЧтение”. Конкурс летняга чытання “Летнее чтение – золотое приключение” аб’яўлены для ўсіх жадаючых. Да конкурса падрыхтаваны і выданы буклеты творчых заданняў. Дзецям прапануюцца наступныя заданні: наведаць бібліятэку за лета не менш 5 разоў, прачытаць каля 15 кніг, адрамантаваць 2-3 кнігі, прыняць удзел у гульнях, віктарынах, выканаць заданні і адказаць на пытанні віктарыны, разгадаць рэбусы.
Бібліятэка прадаўжае ўдзел у раённай акцыі «Бібліятэка Open air» і арганізавала для дзяцей летнюю пляцоўку для чытання пад адкрытым небам.