На тэрыторыі каля Раклевіцкай сельскай бібліятэкі – цэнтра традыцыйнай культуры была арганізавана чытальная зала пад адкрытым небам “Летняя чыталія”. Удзельнікі мерапрыемства завіталі ў госці да Бабулі — загадкі . Адгадвалі загадкі, гулялі у гульні–эстафеты, удзельнічалі ў фотаконкурсе “Сэлфі з любімай кнігай”.