22 чэрвеня філіял “Войневіцкая сельская бібліятэка – клуб” у рамках бібліятэчнага праекта “Библиотека вне стены”ладзіла летнюю чытальную залу “Лето, книги, я — друзья”. Прысутныя змаглі выбраць кнігі і часопісы на любы густ, дзеці гулялі ў гульні, разгадвалі красворды, складалі пазлы.