24 чэрвеня з мэтай патрыятычнага выхавання моладзі да Году народнага адзінства аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі  ладзіў гадзіну патрыятызму «Нашы сімвалы — наш гонар». Удзельнікі мерапрыемства — наведвальнікі  працоўнага  лагера  «Расток», што працуе пры ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава» з выхавацелямі Аблажэй Жаннай Генрыхаўнай і Стракоўскай Алёнай Еўгеньеўнай. Падчас мерапрыемства дзеці падрабязна пазнаёміліся з сімваламі нашай Дзяржавы: гербам, флагам і гімнам Рэспублікі Беларусь. Адбыўся прагляд прэзентацыі «10 сімвалаў нашай краіны». Для замацавання матэр’ялу адказвалі на пытанні віктарыны. Зрабілі памятныя фотаздымкі каля сімволікі нашай краіны і фотазоны  «Я люблю Беларусь».

Працягнулася мерапрыемства на свежым паветры на інтэрактыўнай летняй пляцоўцычытальня пад адкрытым небам «Кніжная вясёлка лета». У рамках бібліятэчнага праекта «Библиотека вне стены», бібліятэчнай праграмы «ЛетаЧытанне2021»,  летняга кніжнага сезону «ЛітФэст» ладзіўся бібліятэчны бульвар «Лето книжное, будь со мной!». У рамках пляцоўкі была прапанавана кніжная выстава-агляд «Путешествие по книжной Вселенной» і гульня-віктарына «Путешествие в мир книг». Дзеці гулялі ў рухомыя і развіваючыя гульні.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.