Да 140 – годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” прайшло літаратурнае свята “Кнігі Купалы – крыніцы асалоды і пазнання жыцця. На гэтым мерапрыемстве гаварылася аб тым, што для многіх пакаленняў знакаміты пясняр стаў пуцяводнай зоркай, прыкладам бескарыслівага служэння Радзіме. Сваімі творамі ён адкрыў беларусам багацце і прыгажосць роднай мовы, пышнасць пейзажаў, слаўную гісторыю нашай краіны. У рамках гэтага мерапрыемства прайшлі гучныя чытанні, была арганізавана выстава-прысвячэнне “Непаўторны талент Купалы і Коласа”.