Паважаныя чытачы! У 2020 годзе мы будзем святкаваць 75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Для нашай краіны гэта дата напоўнена асаблівым сэнсам. Гэта – святая памяць аб загінуўшых на палях бітваў. Гэта наша гісторыя, наша боль. Дзяржаўная ўстанова культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” запрашае наведаць сайт установы. Вашай увазе прадстаўлены — базы данных “Дарогамі вызвалення Дзятлаўшчыны”, “Фота з сямейнага альбома ветэрана”, віртуальныя выставы, буктрэйлеры кніг пра вайну, відэа прадстаўлена на YouTube канале. З нагоды юбілейнай даты бібліятэка ладзіць конкурс патрыятычных чытанняў у відэа-фармаце “Мы о войне стихами говорим”. Калі вы жадаеце далучыцца да нашага конкурсу, дасылайце свае відэа на наш электронны адрас cbs@tut.by. У памяць аб Вялікай Перамозе адкладзіце свае справы, чытайце і заходзьце на сайт!