У рамках бібліятэчнага праекта “Библиотека вне стены”, бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ў парку горада ладзілі “ЛітФэст па-Дзятлаўскі”. Маленькія наведвальнікі мерапрыемства змаглі пачытаць на свежым паветры цікавыя кнігі, пагартаць часопісы, а таксама з казачнымі героямі пагуляць у рухомыя гульні.
