5 жніўня на маляўніча аформленай зялёнай пляцоўцы перад бібліятэкай супрацоўнікі Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі арганізавалі для рабят кніжны пікнік «Лукошко со сказками». Хлопчыкі і дзяўчынкі самі выбіралі, дзе праявіць сябе: хтосьці захапіўся настольнымі гульнямі, хтосьці з задавальненнем адказваў на пытанні гульні-віктарыны «Литературный ринг», а некаторыя ўважліва слухалі выразнае чытанне бібліятэкарам вясёлых і павучальных казак, самі з радасцю чыталі ўслых . Ніхто адзін аднаму не перашкаджаў, і ў кожнага была магчымасць «усё паспрабаваць». Прысутныя бацькі таксама не сумавалі, «уключаючыся» у тое, што адбываецца. За актыўны ўдзел дзеці атрымалі падарункавыя купоны, абмяняць якія можна будзе ў камерцыйным фондзе бібліятэкі.

 

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.