03 лістапада аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі расчыніў свае дзверы для наведвальнікаў аздараўленчых лагераў “Эрудыт” і “Улыбка”, якія працуюць на базе школ горада Дзятлава. У Дзень адчыненных дзвярэй “Лучших книг откроем вам страницы” прайшоў цыкл экскурсій па бібліятэцы “Іду па кніжнай вуліцы”, з якой удзельнікі даведаліся для чаго патрэбна бібліятэка, аб правілах паводзін у бібліятэцы і аб правілах карыстання  кнігай. Дзеці ўбачылі, што ў кожнай кнігі ёсць сваё месца на кніжным стэлажы, дзе яна павінна знаходзіцца, каб любы чалавек, жадаючы прачытаць дадзеную кнігу, мог лёгка і хутка самастойна яе знайсці. Пасля экскурсіі быў арганізаваны майстар – клас «Диво дивное руки творят» пад кіраўніцтвам мастака – афармляльніка бібліятэкі Асафавай Караліны, падчас якога ўдзельнікі зрабілі закладкі для кніг. Затым прайшло тэатралізаванае прадстаўленне ”Восеньская казка”. Дзеці з вялікай ахвотай адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны “Твои любимые герои”, з якой бібліятэкары даведаліся пра іх чытацкія перавагі. Пакідаючы бібліятэку, кожны ўдзельнік не пайшоў з пустымі рукамі. Іх чакалі салодкія пачастункі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.