Восеньскія канікулы – пара новых уражанняў, прыгод і адкрыццяў. Усім хочацца, каб канікулы прайшлі весела, цікава, незвычайна. А дзе гэта можна зрабіць — менавіта ў бібліятэцы.30 кастрычніка супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ладзілі гульнёвае тэатралізаванае прадстаўленне “Лясная бібліятэка”, удзельнікамі якога сталі наведвальнікі аздараўленчага лагеру “Улыбка”, які працуе на базе ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава імя І.Ю. Філідовіча”. Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі пра тое, як героі казкі Аліска і Рыжык сталі чытачамі “Лясной бібліятэкі”. Падчас мерапрыемства задала вясёлы тон настрою ўдзельнікаў займальная гульня “Волшебные предметы”,затым кожны змог паказаць свае веды, адказваючы на пытанні казачнай віктарыны “Поляна сказок”. Час праляцеў непрыкметна! Усе, хто прыняў удзел у гульнях, цікава і весела правялі час і атрымалі зарад добрага настрою.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.