26 жніўня ў рамках бібліятэчных праектаў “Библиотека вне стены”, летняй пляцоўкі-чытальні пад адкрытым небам “Книжная радуга лета” лялечны тэатр у гасцях у казкі “Чытайка” аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі наведаў ДУА “Дзіцячы сад № 1”. Для маленькіх чытачоў бібліятэкары паказалі казку “Мядзведзь і ліса”. Напрыканцы мерапрыемства пазнаёміліся з усімі казачнымі персанажамі лялечнага тэатра.
