Штогод 3 снежня адзначаецца Дзень інвалідаў. Гэты дзень-напамін кожнаму пра тое, што мы павінны быць добрымі і міласэрнымі ў адносінах да тых, каму патрэбна наша ўвага і дапамога. Часам людзі занадта жорсткія і абыякавыя да бяды іншых. Напярэдадні Дня інвалідаў 2 снежня аддзелам абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання  “Праменьчык” ладзіўся вечар душэўных віншаванняў  “Лёгка на сэрцы ад песні вясёлай”. Шмат добрыхі падбадзёрваючых слоў было сказана ў іх адрас. Пад музыкальнае суправаджэнне з удзельнікамі мерапрыемства ладзіліся розныя конкурсы “Злажы мазаіку”, “На лепшага танцора”, “Рыбалка” і інш. Праўшоў конкурс выконвання пажаданняў  “Цвецік-сяміцвецік”. На памяць аб сустрэчы была падаравана кветка пажаданняў, на кожным пялёстку якой удзельнікі пісалі свае пажаданні. Закончылася мерапрыемства сумесна выкананай песней “Мы жадаем шчасця вам”. Вечар прайшоў у  цёплай і  душэўнай атмасферы.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.