21 лютага ў Данілавіцкай сельскай бібліятэцы-цэнтры развіцця і падтрымкі чытання да Міжнароднага дня роднай мовы з людзьмі сталага ўзросту праводзілася літаратурная гадзіна “Любі, браток, родны куток”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Чытаем па-беларуску”. Бібліятэкар расказала прысутным аб гісторыі роднай мовы, аб выдатных пісьменніках і паэтах, была праведзена невялікая экскурсія ў свет беларускай літаратуры.