15 жніўня да 75-годдзя з часу ўтварэння Гродзенскай вобласці  ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшло краязнаўчае падарожжа «Любі і знай Гродзенскі край». На гэтым мерапрыемстве гаварылася аб тым, што адным з найпрыгажэйшых куткоў нашай любай краіны з’яўляецца Гродзенская зямля. Гэтыя старажытныя мясціны  вабяць сваімі разлівістымі лугамі і палеткамі, лясамі і азёрамі. І, безумоўна, магутным і імклівым Нёманам, апетым шматлікімі паэтамі. На Гродзеншчыне захавалася мноства помнікаў архітэктуры і мастацтва. Гродзенская зямля дала Беларусі таленавітых пісьменнікаў, мастакоў, навуковых асветнікаў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.