21 лютага да Дня роднай мовы ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” была праведзена гадзіна роднай мовы “Любі, шануй, ведай роднае слова” і выстава-крыжаванка “Гімн роднай мове”. Выстава складалася з трох раздзелаў: “Падарожжа ў гісторыю роднага слова”, “Займальнае літаразнаўства”, “Сустрэча з казкай”. Вучні 6 “Б” класа ДУА “Казлоўшчынская СШ” паўдзельнічалі ў разгадванні загадак з хаткі Загадайкі, крыжаванак, рэбусаў, анлайн-віктарыны і іншых цікавых заданняў, якія разлічаны на актыўных і кемлівых рабят. Сіняк Ксенія, Цімафейчык Валерыя і Войтка Паліна прачыталі вершы пра родную мову.