У Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця, да Тыдня дзіцячай кнігі арганізавана выстава “Любімыя кнігі дзяцінства”. Да ўвагі наведвальнікаў прадстаўлены кнігі на любы густ — гэта кнігі Г.Андэрсана, Братоў Грым, М.Носава, а таксама казкі для самых маленькіх.