За цябе, мая вёска, малюся,

Бо жыву, нарадзілася тут,

На прасторах святой Беларусі,

Самы родны і велічны кут.

  Г. Міклашэвіч

У Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы – цэнтры духоўна — мастацкай спадчыны пачала працаваць краязнаўчая выстава “Люблю цябе, бацькоўскі кут!”. На выставе прадстаўлены фотаздымкі і гістарычныя даведкі пра палац, які быў пабудаваны пры Э.Корсаку і праіснаваў да канца 40-х гадоў ХХ ст. У асобных артыкулах апісана гісторыя спіртзавода маёнтка Жукоўшчына. Адна з паліц выставы прысвечана знакамітай жукоўшчынскай крынічцы. На паліцы “Людзі працоўнай славы жукоўшчынскага краю“ размешчаны матэрыял пра лепшых працаўнікоў гаспадаркі.Выставу дапаўняюць фотаздымкі, вершы  паэтаў аб прыгажосці і непаўторнасці нашага жукоўшчынскага краю.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.