Многа слаўненькіх куточкаў
Ёсць у нашым краі,
Дзе пад гоман ручаёчкаў,
Пад шум дрэў у гаі
Рой журботных дум пакінеш;
Дзе няма трывогі,
Дзе душою адпачынеш,
Змучаны з дарогі;
Дзе прыемны ветрык млее,
Збажыну калыша,
Дзе пакоем-згодай вее,
Дзе ўсѐ шчасцем дыша.
Якуб Колас
Вялікая ўвага ў гэтым годзе надаецца Дзятлаўскай раённай бібліятэкай 80-годдзю ўтварэння Дзятлаўскага раёна. Гэта край нашых продкаў, працавітых і мудрых людзей, якія пакінулі нам у спадчыну шматвекавыя здабыткі. 16 студзеня ў раённай бібліятэцы прайшла цёплая сустрэча прысвечана гэта даце “Люблю свой край, старонку гэту”. Сустрэча прайшла з інвалідамі па зроку раённай арганізацыі АТ «БелТІЗ». За кубачкам духмянай гарбаты гаворка вялася пра гісторыю ўтварэння раёна, аб знакамітых людзях, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё навукі, літаратуры, праславілі свой родны край ў розных сферах жыцця. Удзельнікі актыўна прымалі ўдзел у віктарыне, якая была прысвечана гісторыі нашага края, падзяліліся сваімі ўспамінамі аб жыцці на Дзятлаўшчыне.